“ТАБЕ СКЛАДАЮ ШЧЫРЫ СВОЙ САНЕТ, ПРАПРАДЗЕДАЎ МАІХ ЖЫВАЯ МОВА”
Штогод на кафедры замежных моў праводзяцца мерапрыемствы, прысвечаныя Міжнароднаму дню роднай мовы. У гэтым годзе з 15 па 26 лютага наша кафедра правяла шэраг мерапрыемстваў.
203 студэнты I курса факультэта ветэрынарнай медыцыны прынялі ўдзел ва ўсеагульнай дыктоўцы. Выдатна напісалі дыктоўку наступныя студэнты:
Мельніковіч М.Г. (3 гр.)
Дудкоў М.А. (4 гр.)
Мацута В.А. (4 гр.)
Мірочнік Д.В. (11 гр.)
Ізотава Д.Ю. (13 гр.)
Мятліцкая Д.А. (13 гр.)
Кіндрау К. А. (13 гр.)
Новік Н.А. (13 гр.)
Васіленка К.І. (21 гр.)
Ганчароў Я.С. (21 гр.)
Буракевіч В.А. (23 гр.)
Палымяныя словы прысвяцілі роднай беларускай мове ў сваіх сачыненнях Паліцідзіс Т.У. (I ФВМ, 4 гр.), Падляшчук Л.Я. (I ФВМ, 4 гр.), Сігай І.М. (I ФВМ, 12 гр.), Заботкіна Х.А. (I ФВМ, 17 гр.), Лазоўская В.С. (I ФВМ, 18 гр.).
22 лютага ў фае вучэбна-лабараторнага корпуса прайшла акцыя “Цёплыя словы”, арганізаваная пры падтрымцы аддзела выхаваўчай работы. У ёй прынялі ўдзел 254 чалавекі, сярод іх студэнты, слухачы ФПК і ПК, выкладчыкі, служачыя акадэміі.
Дзякуем усім за актыўны ўдзел у мерапрыемствах!