Пад такой назвай 11 лістапада ў чарговы раз у Мазалаўскім сельскім Доме культуры адбылося свята беларускай нацыянальнай культуры, якое арганізавалі мясцовая культработнікі для новых удзельнікаў клуба інтэрнацыянальнага сяброўства “Згода” – нашых замежных студэнтаў з Лівана, Грэцыі, Шры-Ланкі. Дадзенае мерапрыемства прайшло ў межах сацыякультурнага праекта “Дыялог народаў і культур”, што паспяхова рэалізуецца з 2014 г.
Праграма ўключала канцэрт з удзелам народнага ансамбля народнай песні і музыкі “Вераснянка” , майстар-класы на народных інструментах і вырабе лялек-абярэгаў, наведванне выстаў у бібліятэцы. Не абышлося і без традыцыйнага частавання беларускімі стравамі – дранікамі, грачанымі блінамі, мазалаўскім квасам. Падчас мерапрыемства адбылося пасяджэнне Савета клуба, дзе быў разгледжаны план асноўных мерапрыемстваў на 2017-2018 навучальны год.
Замежныя студэнты з задавальненнем пазнаёміліся з беларускай культурай і чакаюць новых мерапрыемстваў.
Курдзека Ж.П.