На нашай зямлі галоўным зімовым святам здаўна былі КАЛЯДЫ!
Раней дадзенае свята сімвалізавала пачатак новага года: і сельскагаспадарчага, і сонечнага. Святкаваць Каляды беларускі народ пачынаў з 6 студзеня і сканчаў 19 студзеня (па новым календары).
Да Каляд, як і да шматлікіх іншых святаў, рыхтаваліся загадзя: забівалі свінню (а сяляне, асабліва бедныя, вельмі рэдка елі мяса і дадзенае свята было адным з тых перыядаў, калі мяса можна было есці ўдосталь), абавязкова рабілі генеральную ўборку ва ўсім доме, стваралі сабе новыя прыгожыя ўборы і ішлі ў лазню, каб старанна памыцца і сустрэць свята чыстымі.
З гэтага дня па сялу пачыналі хадзіць калядоўшчыкі. Пераапранутыя ў цыганоў, казу (нацягвалі вывернуты поўсцю наверх кажух), жорава, пеўня, кабылу, ражаныя спыняліся каля кожнага двара ў чаканні, калі гаспадар запросіць іх у хату. Пад вокнамі хаты разгортваліся цэлыя спектаклі.
Добры вечар вам! Ці рады вы нам?
Калі вы нам рады, то і мы вам да парады.
Дазвольце песні паспяваць і казу папускаць!
Калядоўшчыкі спявалі песні, скакалі пад скрыпачку і бубен. А ў заключэнні выконвалі велічальную песню гаспадарам дома з самымі шчырымі пажаданнямі.
На Каляды ўсе людзі рады
Радуйся зямля, бо жыта родзіць
Япручкі смаляць і Бога хваляць.
Гаспадар ідзе, каляду нясе,
Рэшата аўса, наверх каўбаса,
Ой, Каляда — Калядзец!…
У выніку калядоўшчыкі атрымлівалі пачастункі, якія складаліся ў торбу, якая ад двара да двара рабілася ўсё цяжэй.
«Каляда прыйдзе — добры год будзе»
«Калядоўшчыкі ў хату шчасце нясуць»
«Чыю хату каза міне, там цэлы год нялюцкае жыццё будзе»
Студенты інтэрнатаў №4 і №7 акадэміі ветэрынарнай медыцыны разам з выхавальнікамі таксама калядавалі. Гэтае мерапрыемства ўсім вельмі падабалася!
Вольга Губарэвіч,
метадыст аддзела выхаваўчай працы з моладдзю