Навучальна-выхаваўчае мерапрыемства для узбекскіх студэнтаў
«Дом, дзе мы жывём»
У нашай краіне навучаюцца студэнты з розных краін свету. Поспех іх падрыхтоўкі ў вышэйшай школе звязаны, перш за ўсё, з рашэннем праблемы адаптацыі да новых умоў жыцця і вучобы. Актуальнасць гэтай праблемы вызначаецца задачамі далейшага ўдасканалення падрыхтоўкі замежных грамадзян у навучальных установах Рэспублікі Беларусь, у тым ліку і ў Віцебскай акадэміі ветэрынарнай медыцыны.
Сярод замежных студэнтаў, якія навучаюцца ў акадэміі ў цяперашні час, значную частку займаюць маладыя людзі з Азіі.
Для паспяховага кіравання вучэбна-выхаваўчым працэсам узбекскіх студэнтаў неабходна ўлічваць, што з паступленнем у акадэмію яны трапляюць у нязвыклую для іх сацыяльнае, моўнае і нацыянальнае асяроддзе, да якога ім трэба будзе адаптавацца. Арганізацыя паспяховай адаптацыі спрыяе хутчэйшаму ўключэнню іх у студэнцкае асяроддзе, палягчае працэс навучання і выхавання. Таму актуальнай задачай застаецца правядзенне вучэбна-выхаваўчых мерапрыемстваў розных напрамкаў з мэтай удасканалення адаптацыі замежных студэнтаў 1 і 2 курсаў.
7 кастрычніка на факультэце міжнародных сувязяў, прафарыентацыі і давузаўскай падрыхтоўкі адбылося навучальна-выхаваўчае мерапрыемства для узбекскіх студэнтаў 1 курса «Дом, дзе мы жывём». Узбекскія студэнты падрыхтавалі даклады і прэзентацыі з фотаздымкамі сям’і і побыту да паступлення ў акадэмію і новага жыцця ў якасці студэнта ў Беларусі. Студэнты зрабілі маляўнічыя прэзентацыі, распавялі пра сваю сям’ю, вучобу ў школе. Распавялі, як адчуваюць сябе ў Беларусі ў статусе студэнта. Мерапрыемства прайшло ў форме адкрытага дыялогу.
Прэзідыум научальна-выхаваўчага мерапрыемства для узбекскіх студэнтаў «Дом, дзе мы жывем»: дэкан факультэта міжнародных сувязяў, прафарыентацыі і давузаўскай падрыхтоўкі, дацэнт Фядотаў Д.М., прарэктар па вучэбнай рабоце, дацэнт Журба У.А., загадчык кафедры гігіены жывёл, прафесар, Заслужаны дзеяч навукі РБ Мядзведскі У.А., загадчык кафедры клінічнай дыягностыкі, прафесар Кавалёнак Ю.К.
На мерапрыемстве прысутнічалі старасты і актывы груп, у якіх навучаюцца узбекскія студэнты, а таксама туркменскія студэнты 2 курса.
Прэзідыум навучальна-выхаваўчага мерапрыемства зазначыў, што абсалютная большасць узбекскіх студэнтаў па прыездзе ў акадэмію сутыкаецца з мноствам цяжкасцяў як фізіялагічнага (прывыканне да клімату, кухні), так і сацыяльна-псіхалагічнага характару (прыстасаванне да бытавых умоў, норм паводзінаў і патрабаванняў вучэбнай дзейнасці). Мерапрыемства паказала, што педагагічныя зносіны з’яўляюцца абавязковай умовай сацыяльна-псіхалагічнай адаптацыі замежных студэнтаў да вучэбна-выхаваўчага працэсу на факультэце, а зносіны выкладчыкаў з замежнымі першакурснікамі варта будаваць на аснове педагагічнай падтрымкі.
Д.М. Фядотаў,
дэкан ФМСПіДП