Новыя iнтэлектуальныя поспехi!
Каманда акадэмii ў складзе студэнтаў факультэта ветэрынарнай медыцыны Машковай Вiкторыi, Курловiч Iрыны, Скорына Мiхала, Шульгата Максiма, Мядзведзевай Кацярыны i Пянткоўскай Яны (кiраўнiк каманды – Пятроўскi Сяргей, дацэнт кафедры ўнутраных незаразных хвароб жывёл) прымала ўдзел у IV туры Чэмпiяната Вiцебскай вобласцi па гульне «Што?Дзе?Калi?», якi адбыўся на базе Вiцебскага фiлiялу УА «Беларуская дзяржаўная акадэмiя сувязi» у суботу, 18 студзеня 2020 года. Чэмпiянат праводзiцца ўжо чатыры гады запар пад эгiдай Вiцебскага абласнога камiтэту ГА «Беларускi Рэспублiканскi саюз моладзi».
Гэты тур был надзвычай прадстаўнiчым. У iм прынялi ўдзел 44 каманды з розных раёнаў Вiцебскай вобласцi, устаноў адукацыi, прадпрыемстваў i арганiзацый. Залiк праводзiўся ў чатырох намiнацыях:
– сярод навучэнцаў устаноў сярэдняй спецыяльнай i пачатковай прафесiйнай адукацыi;
– сярод студэнтаў ВНУ;
– сярод рабочых калектываў i арганiзацый;
– сярод раёнаў Вiцебскай вобласцi.
Усяго былi прачытаны 36 пытанняў, на якiя наша каманда паспяхова адказвала.
Вынiкам гульнi стала трэцяе месца сярод каманд вышэйшых навучальных устаноў.
Жадаем далейшых перамог!!!
С.У. Пятроўскi,
дацэнт кафедры ўнутраных незаразных хвароб жывёл