Правядзенне прафарыентацыйнай працы кафедрай эпiзааталогii
i iнфекцыйных захворванняў ў Бераставіцкім раёне Гродзенскай вобласці
15-16 сакавіка 2022 года Бераставiцкi раён Гродзенскай вобласцi наведаỳ кандыдат ветэрынарных навук, дацэнт кафедры эпiзааталогii i iнфекцыйных захворванняỳ установы адукацыі «Вiцебская дзяржаỳная акадэмiя ветэрынарнай медыцыны» Вiктар Лазоỳскi. Разам з метадыстам раённага вучэбна-метадычнага кабiнета аддзела адукацыi Бераставiцкага райвыканкама Дар’ей Марцуль яны пабывалi ỳ навучальных установах Бераставiччыны.
Сустрэчы з будучымi выпускнiкамi прайшлi ỳ Вялiкабераставiцкай, Вялiкаэйсмантаỳскай, Малабераставiцкай, Алекшыцкай сярэднiх школах, сярэдняй школы аграгарадка Пагранiчны i Вялiкабераставiцкiм прафесійным ліцэi. Матэрыялы пра акадэмiю былi перададзены для азнаямлення вучням Макараỳскай i Канюхойскай яслях-садах-сярэднiх школ.
На сустрэчах былi паказаны вiдэаролiкi пра адну са старэйшых вышэйшых навучальных установаỳ нашай краiны, якая ỳ аграрнай адукацыi мае высокi статус. Дацэнт Вiктар Лазоỳскi азнаёміў з інфармацыйнымі матэрыяламі, датычнымі парадку паступлення і атрымання адукацыі ва ўмовах акадэміі. Пазнаёміў з перспектывай далейшага прафесійнага росту ў галiне ветэрынарнага і фармацэўтычнага бізнесу, кіраўніцкай працы.
Цяпер, магчыма, на Бераставiччыне ведаюць, што ВНУ зараз рыхтуе высакакласных спецыялiстаỳ у адпаведнасцi з еỳрапейскiмi стандартамi, што ỳ Вiцебскай дзяржаỳнай акадэмii ветэрынарнай медыцыны магутны iнтэлектуальны патэнцыял, дзе працуюць акадэмiкi, дактары i кандыдаты навук, што ВНУ заваявала Мiжнародную ỳзнагароду «Еỳрапейская якасць».
Будучыя выпускнiкi школ азнаёмiлicя з тым, што факультэт ветэрынарнай медыцыны з’яỳляецца вядучым i урач ветэрынарнай медыцыны можа займаць больш за 100 пасад у рамках сваёй прафесii, што вельмi важна, таму што выбар багаты. Да таго ж, i для агульнага развiцця чалавека нядрэнна мець грунтоỳныя медыцынскiя веды. Спецыялiст у галіне ветэрынарнай дзейнасці можа працаваць на дзяржаунай мяжы, у лабораторыях i ведамствах.
На бiятэхналагiчным факультэце вядзецца падрыхтоỳка зааiжынераỳ-тэхнолагаỳ вытворчасцi i перапрацоỳкi прадукцыi. Такiя спецыялiсты працуюць над павышеннем прадукцыйнасцi жывёлы за кошт удасканалення генетычнага патэнцыялу i кармлення, стварэннем аптымальных умоваỳ утрымання.
Папулярнасцю карыстаюцца спецыальнасцi правiзараỳ ветэрынарнай медыцыны таму, што фармацэỳтычны бiзнес перспектыỳны. А ветэрынарна-санiтарныя эксперты могуць працаваць на прадпрыемствах, рынках, у лабораторыях ветэрынарна-санiтарнай экспертызы i ў іншых арганізацыях і ўстановах.
Выпускнікі школ і настаўнікі былі запрошаны на Дні адчыненых дзвярэй, якія праходзяць у нашай акадэміі.
Акадэмiя запрашае! Хто любiць жывёлу i адчувае прызванне да ветэрынарыi і заатэхніі, рабiце свой выбар!