З Днём Перамогі, дарагія нашы ветэраны!
Першасная арганізацыя ГА «БСЖ» акадэміі ветэрынарнай медыцыны сказала дзякуй за мірнае неба, магчымасці працаваць, вучыць сваіх дзяцей у свабоднай і незалежнай краіне напярэдадні Дня Перамогі ўдзельніку Вялікай Айчыннай вайны Фарберу Лейб Хаймавічу 1924 года нараджэння і працаўніку тылу Багаеву Аляксандру Іванавічу. Добрага Вам здароўя, дарагія нашы ветэраны!