Прафсаюзныя iнтэлектуальныя гульнi
Традыцыйна акадэмiя арганiзуе i праводзiць разнастайныя iнтэлектуальныя турнiры мiжнароднага, рэспублiканскага i гарадскога ўзроўняў. Гэтыя турнiры аб´ядноўваюць памiж сабой школьнiкаў, студэнтаў, навучэнцаў сярэднiх навучальных устаноў.
На гэты раз турнiр па iнтэлектуальных гульнях «РИСК: РАЗУМ. ИНТУИЦИЯ, СКОРОСТЬ, КОМАНДА», якi адбыўся 6 траўня 2022 года ў бiблiятэцы акадэмii, сабраў каманды прафсаюзных арганiзацый прадпрыемстваў i навучальных устаноў аграпрамысловага комплексу. Таксама ў турнiры удзельнiчалi каманды акадэмii («Умнiкi») i аграрнага каледжу («Аграрыi»). Варта адзначыць, што гэта першы турнiр па iнтэлектуальных гульнях, якi праводзiўся пад эгiдай Вiцебскай абласной прафсаюзнай арганiзацыяй работнiкаў АПК.
Турнiр быў прысвечаны «Году гiстарычнай памяцi» i адной са сваiх мэтаў меў прафесiйную арыентацыю моладзi i прыцягненне ўвагi будучых абiтурыентаў: навучэнцаў аграрнага каледжу, да працягу адукацыi ў нашай навучальнай установе.
Былi праведзены дзве гульнi – «Медыя-азбука» i «Брэйн-рынг». Пытаннi, на якiя адказвалi ўдзельнiкi турнiру, дапамагалi вызначыць агульную эрудыцыю каманд.
Першае месца ў напружанай барацьбе заняла каманда «Каласкi» (УА «Аршанскi дзяржаўны аграрны каледж»), другое – каманда «Лепелька» (фiлiял «Лепельскi МКК» ААТ «Вiцебскi мясакамбiнат»), трэцяе – каманда «Аверс» (РУП «Вiцебскае племпрадпрыемства»).
Арганiзатары турнiру i каманды-удзельнiкi ўсклалi кветкi да Мемарыялу ахвярам фашызму, што знаходзiцца ў парку 40-годдзя УЛКСМ i да Мемарыяльнага знака памяцi аб супрацоўнiках ветэрынарнага iнстытуту, загiнуўшых у гады Вялiкай Айчыннай вайны».
Вялiзарнае захапленне ў знатакоў выклiкаў анатамiчны музей, у якiм для iх была наладжана экскурсiя.
Намеснiк старшынi Вiцебскай абласной прасаюзнай арганiзацыi работнiкаў АПК Таццяна Вырвiч, падчас узнагароджання пераможцаў i ўдзельнiкаў гульняў, адзначыла, што турнiр стане традыцыйным i кожны год (а, можа, i часцей) будзе збiраць усё больш i больш каманд з аграрных прадпрыемстваў i навучальных устаноў. А акадэмiя заўсёды рада падтрымаць добрыя i разумныя традыцыi!
Дацэнт Сяргей Пятроўскi