12 кастрычніка ў бібліятэцы Акадэміі адбыўся паэтычны вечар «Мацярынства – гэта радасць!»
Кіраўнік Цэнтра мацярынства, дзяцінства і сямейных каштоўнасцяў у гонар іконы Божай Маці «Замілаванне» Касцюковіч Іна Уладзіміраўна выступіла перад студэнтамі Акадэміі.
Студэнты вызначылі, хто, на іх думку, кіраўнік сям’і і што важна пры стварэнні сям’і. Падзяліліся, як іх ласкава называе мама, фантазіравалі на тэму свайго будучага бацькоўства. Зачыталі вершы і выказванні пра мацярынства знакамітых дзеячаў культуры.
Педагог-псіхолаг Михайлычева Марыя Сяргееўна падзялілася ведамі пра тое, наколькі важныя бацькі ў жыцці дзіцяці з пункту гледжання ўзроставай і дзіцячай псіхалогіі.
Дзень маці – гэта выдатнае і кранальнае свята, якое сваім прыходам нагадвае, што ў жыцці кожнага з нас самы галоўны чалавек – гэта мама.
Педагог-псіхолаг АВРзМ
Міхайлычава М. С.