Студэнцкая навуковая канферэнцыя «Крок у навуку-2022»
14 кастрычніка 2022 г. ва ўстанове адукацыі «Віцебская ордэна «Знак Пашаны» дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны» адбылася III Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя навучэнцаў, студэнтаў і магістрантаў «Крок у навуку-2022», арганізатарамі якой выступілі навуковы аддзел УА ВДАВМ і першасная арганізацыя РГА «Белая Русь» УА ВДАВМ.
У канферэнцыі ўзялі ўдзел студэнты і магістранты з Беларусі, Кітая і Узбекістана.
На пленарным пасяджэнні канферэнцыі з прывітальным словам да ўдзельнікаў звярнуўся начальнік навуковага аддзела акадэміі Г.Э. Дрэмач, які падкрэсліў ролю студэнцкай навукі ў засваенні будучай прафесіі.
У сваім выступе загадчык кафедры эканамічнай тэорыі і гісторыі С.Ю. Дзявятых перадаў словы прывітання ад кіраўніка першаснай арганізацыі РГА «Белая Русь» А.В. Салаўёва і падкрэсліў, што развіццё студэнцкай навукі – справа патрыятычная, паколькі існаванне сучаснага грамадства шмат у чым вызначаецца яго навуковымі і тэхналагічнымі дасягненнямі.
На пленарным пасяджэнні былі прадстаўлены даклады Я. Раманавай, У. Дзікун, С. Феліў, С. Чунаевай, у якіх разглядаліся пытанні эфектыўнасці айчыннай сельскай гаспадаркі, эфектыўнасці яе працы ва ўмовах санкцый, аб дзяржаўных сімвалах Рэспублікі Беларусь.
Канферэнцыя працягнулася на трох тэматычных секцыях: «Навукі аб грамадстве і чалавеку» (кафедра эканамічнай тэорыі і гісторыі, загадчык кафедры Дзявятых С. Ю.), «Аграрны сектар Рэспублікі Беларусь» (кафедра аграбізнесу, загадчык кафедры Я. А. Лёўкін), «Навукі аб прыродзе. Экалогія» (кафедра заалогіі, загадчык кафедры І. Дж. Мурзаліеў).
Сяргей Дзявятых,
загадчык кафедры эканамічнай тэорыі і гісторыі УА ВДАВМ