КОМПЛЕКСНАЯ ДЫЯГНОСТЫКА – ГЭТА НЕ ЖАРТЫ!
Агульнавядома, што дыягностыка самых розных хвароб павiнна быць комплекснай. Для таго, каб дакладна сказаць, чым хварэе жывёла, а потым правесцi эфектыўныя лячэбныя i прафiлактычныя мерапрыемствы неабходна:
- сабраць падрабязны анамнез;
- правесцi клiнiчнае даследванне;
- зрабiць неабходныя лабараторныя доследы бiялагiчнага матэрыялу (перш за ўсё, мачы, калу i крывi).
На кафедры ўнутраных хвароб жывёл студэнты курыруюць самых розных хворых жывёл (цялятак, авечак, коз) i дзеля дакладнасцi дыягназу выкарыстоўваюць комплексны падыход.
Рэзультаты клiнiчных даследванняў абавязкова падцвярджаюцца лабараторнымi выпрабаваннямi. I калi фiзiчныя i хiмiчныя якасцi мачы вывучаюцца непасрэдна ў стацыянары (арганалептычна i з выкарыстаннем тэст-стужак), то даследваннi фекалiй i крывi праводзяцца ў лабараторыi кафедры.
Не выключэннем стала i курацыя хворых жывёл студэнтамi 6 групы ФВМ са скарочаным тэрмiнам атрымання вышэйшай адукацыi (кiраўнiк курацыi – дацэнт Пятроўскi С. У.). Падчас працы ў лабараторыi студэнты правялi даследванне хiмiчных уласцiвасцяў фекалiй (наяўнасць у iх скрытай крывi, бiлiрубiну, стэркабiлiну, тлушчу i тлушчавых кiлот), што дазволiла выключыць шэраг хвароб страўнiку, кiшак, печанi i падстраўнiкавай залозы.
Бiяхiмiчныя ж даследваннi крывi (вызначэнне агульнага бялку, альбумiну, кальцыя, неарганiчнага фосфару, мачавiны, актыўнасцi шчолачавай фасфатазы i некаторых iншых), якiя былi праведзены з выкарыстаннем адпаведных дыягнастых набораў i спектрафатометру, забяспечылi лабараторнае пацвярджэнне адных клiнiчных дыягназаў i выключэнне iншых.
Праведзеная ў лабараторыi праца дапамагла скарэктаваць прызначанае лячэнне i павысiць яго эфектыўнасць. Студэнтам атрыманыя веды пра значнасць лабараторнай дыягностыкi i практычныя ўменнi спатрэбяцца пазней, пры практычнай рабоце. Бо «з вялiкага паспеху – наробiш смеху». Калi будзем спяшацца – наробiм памылак. А памылкi не патрэбны – нi падчас дыягностыкi, нi падчас лячэння.
Пятроўскi С. У.,
дацэнт кафедры ўнутраных незаразных хвароб жывёл