«У думках, у сэрцах, у песнях»
(140 год з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа)
2022 год адзначаны вялікай падзеяй у культырным жыцці Беларусі – 140-годдзе з дня нараджэння народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа.
Гэта пісьменнікі, якія пранеслі праз усё жыццё высокія ідэалы справядлівасці, гуманізму, дабра і аддалі народу свой талент, душу і сэрца.
Іх імёны вымаўляюцца заўсёды разам
Іх псеўданімы з народнага жыцця і фальклору
Янка Купала і Якуб Колас уславілі сваю Бацькаўшчыну
Яны сталі народнымі прарокамі, сцвердзілі сілу і моц беларускага слова
Духоўны запавет, які пакінулі вялікія песняры сваім нашчадкам – любіць, шанаваць, берагчы спадчыну, быць сапраўднымі патрыётамі, любіць сваю Радзіму!
26 кастрычніка ў бібліятэцы прайшло мерапрыемства (гульня-конкурс) прысвечанае жыццю і творчасці народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа.
У гульне ўдзельнічалі студэнты 3 курса, 3 патоку ФВМ (куратар Барадзін Юрый Аляксандравіч, асістэнт кафедры паразіталогіі і інвазійных захворванняў жывёл). На працягу мерапрыемства былі згаданы біяграфія і асноўныя творы пісьменнікаў.
Хлопцы і дзяўчаты праявілі зацікаўленасть, і з поспехам адказвалі на пытанні віктарыны. Уважліва слухалі цікавыя факты з жыцця Я. Купалы і Я. Коласа. На працягу мерапрыемства прагучалі ўрыўкі з вершаў паэтаў.
Бібліятэка