18 лістапада ў бібліятэцы акадэміі адбылася прэзентацыя зборніка творчых работ “Сэрцам адданыя роднай зямлі…”.
Зборнік выдаддзены па ініцыятыве Беларускай сельскагаспадарчай бібліятэкі ім. І.С. Лупіновіча.
У зборнік увайшлі работы аўтараў, якія звязалі сваё жыццё з селькай гаспадаркай. У кніге прадстаўлены творы супрацоўнікаў і нашай акадэміі: прафесара А.П. Мядведзева, кандыдата селькагаспадарчых навук, дацэнта М.К. Дзятлава, кандыдата ветэрынарных навук, дацэнта В.М. Міраненка, загадчыцы Народнага музея гісторыі акадэміі Гайсёнак Г.А., бібліятэкара А.В. Пашута. У сваіх вершах і прозе аўтары апавядаюць пра гісторыю сельскай гаспадаркі, пра працу селяніна, а таксама пра прыгажосць роднага краю.
На пачатку мерапрыемства быў установлены тэлемост з Беларускай сельскагаспадарчай бібліятэкай. Гасцей свята вітаў дырэктар бібліятэкі В.М. Гердзій.
Апасля прагучала прывітанне ад прарэктара па выхаваўчай працы акадэміі Д.М. Фядотава.
Удзельнікамі мерапрыемства сталі студэнты 1 курса факультэта ветэранарнай медыцыны (куратары: дацэнт кафедры камп’ютарнай адукацыі В.М. Міраненка, дацэнт кафедры мікрабіялогіі і вірусалогіі А.А.Кірпанёва).
Вельмі адметна,што прэзінтацыя адбылася напярэдадні Дня працаўнікой сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці. Дзякуем усім за ўддзел у свяце кнігі і віншуем са святам працаўнікой сельскай гаспадаркі.
Бібліятэка