Правядзенне прафарыентацыі кафедрай эпiзааталогii i iнфекцыйных захворванняỳ ў Бераставіцкім раёне Гродзенскай вобласці
Рэспублікі Беларусь
23-25 лістапада 2022 года Бераставiцкi раён Гродзенскай вобласцi наведаỳ кандыдат ветэрынарных навук, дацэнт кафедры эпiзааталогii i iнфекцыйных захворванняỳ установы адукацыі «Вiцебская дзяржаỳная акадэмiя ветэрынарнай медыцыны» Вiктар Лазоỳскi, якi пабываỳ ỳ навучальных установах Бераставiччыны.
Сустрэчы з будучымi выпускнiкамi прайшлi ỳ Вялiкабераставiцкай, Вялiкаэйсмантаỳскай, Малабераставiцкай, Алекшыцкай сярэднiх школах, сярэдняй школы аграгарадка Пагранiчны i Вялiкабераставiцкiм прафесійным ліцэi.
На сустрэчах былi паказаны вiдэаролiкi пра адну са старэйшых вышэйшых навучальных установаỳ нашай краiны, якая ỳ аграрнай адукацыi мае высокi статус. Дацэнт Вiктар Лазоỳскi азнаёміў з інфармацыйнымі матэрыяламі датычнымі парадку паступлення і атрымання адукацыі ва ўмовах акадэміі.
Цяпер, магчыма, на Бераставiччыне ведаюць, што ВНУ зараз рыхтуе высакакласных спецыялiстаỳ у адпаведнасцi з еỳрапейскiмi стандартамi, што ỳ Вiцебскай дзяржаỳнай акадэмii ветэрынарнай медыцыны магутны iнтэлектуальны патэнцыял, дзе працуюць акадэмiкi, дактары i кандыдаты навук, што ВНУ заваявала Мiжнародную ỳзнагароду «Еỳрапейская якасць».
Выпускнікі школ і настаўнікі былі запрошаныя на Дні адчыненых дзвярэй, якія праходзяць у нашай акадэміі.
Акадэмiя запрашае! Хто любiць жывёлу i адчувае прызванне да ветэрынарыi і заатэхніі, рабiце свой выбар!