Студэнты Ветэрынарнай акадэміі на Рэспубліканскім навагоднім балі
28 снежня Навагодні баль для моладзі ўрачыста прайшоў у Палацы Незалежнасці.
Сёлета ўдзельнікамі традыцыйнага навагодняга балю ў Палацы Незалежнасці сталі 320 юнакоў і дзяўчат. Сярод удзельнікаў былі і студэнты Віцебскай акадэміі ветэрынарнай медыцыны: Цімафей Далжанкоў, Яўген Новікаў, Святлана Чунаева і Марыя Корчыкава.
Усіх удзельнікаў вітаў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. «Як заўсёды неверагодна прыгожа мы адкрываем Навагодні баль, ужо традыцыйны ў гісторыі сучаснай Беларусі. Бачым, як змяняецца ў гэты зімовы пераднавагодні вечар Палац Незалежнасці», – сказаў кіраўнік дзяржавы.