Узаемавыгаднае супрацоўніцтва
У рамках супрацоўніцтва кафедры хвароб дробных жывёл і птушак УА «ВДАВМ» і кампаніі «Royal Canin» на базе кафедры 7 лютага 2023 г. адбыўся практыка-арыентаваны семінар для студэнтаў і супрацоўнікаў Акадэміі на тэмы: «Добры лекар, хто ён? Дэанталогія ў практыцы лекара», дакладчык – ветэрынарны ўрач клінікі «Sas animals Service» – Сас Аляксей; «Лекар АРІТ – шлях спецыяліста», дакладчык – ветэрынарны ўрач клінікі «Sas animals Service» – Вераніка Цуканова і «Рынак працы, хто і чым на ім гандлюе», дакладчык – ветэрынарны ўрач, эксперт па навуковых камунікацыях кампаніі – Міхаіл Лагвінец.
Лектары распавялі пра тое, з чаго складаецца прафесійны шлях ветэрынарнага лекара, як і якія навыкі неабходна развіваць на гэтым шляху, і што трэба для таго, каб стаць прафесіяналам ва ўсіх сэнсах гэтага слова.
Дадзены семінар ўваходзіць у цыкл навучальных праграм, спецыяльна распрацаваных для матываваных студэнтаў і зацікаўленых супрацоўнікаў Акадэміі.