Сустрэча з урачом псіхіятрам-нарколагам
24 лютага 2023 года перад куратарамі груп і патокаў факультэта ветэрынарнай медыцыны і біятэхналагічнага факультэта УА ВДАВМ выступіла ўрач псіхіятр-нарколаг падлеткавага наркалагічнага аддзялення ўстановы аховы здароўя «Віцебскі абласны клінічны цэнтр псіхіятрыі і наркалогіі» Кавалеўская Ульяна Алегаўна ў мэтах навучання методыцы выяўлення навучэнцаў, схільных да ўжывання наркатычных і псіхатропных рэчываў. Спецыяліст прадэманстравала прэзентацыю «Партрэт наркаспажыўца», прыводзячы прыклады са свайго прафесійнага вопыту.
Для даведак:
Рэгістратура УАЗ «Віцебскі абласны клінічны цэнтр псіхіятрыі і наркалогіі», тэл. 8-(0212)-61-45-80.
Адрас наркалагічнага аддзялення УАЗ» «ВАКЦПіН: г.Віцебск, вул. Камуністычная, 6; тэл. 8 (0212) 60-29-15.
Адрас падлеткавага наркалагічнага аддзялення УАЗ «ВАКЦПіН» г.Віцебск, Маскоўскі пр-т, 64; тэлефон 8(0212) 68-94-38.
Магчымы ананімны зварот.
POMOGUT.BY – інфармацыйны рэсурс для людзей, якія сутыкнуліся з праблемай наркаманіі. Асноўнай мэтай праекта з’яўляецца практычная дапамога нарказалежным асобам у Рэспубліцы Беларусь і прафілактыка наркаманіі.
Байкова А. М., педагог сацыяльны аддзела
выхаваўчай работы з моладдзю