Літаратурна-мовазнаўчае падарожжа “Сябруй з роднай мовай!”
2 сакавіка на кафедры замежных моў адбылося выхаваўчае мерапрыемства, прысвечанае Міжнароднаму тыдню роднай мовы – літаратурна-мовазнаўчае падарожжа “Сябруй з роднай мовай!”
З прывітальным словам да удзельнікаў мерапрыемства звярнуўся дэкан факультэта міжнародных зносін, прафарыентацыі і перадвузавай падрыхтоўкі Салаўёў А.В.
У мерапрыемтве ўзялі актыўны ўдзел выкладчыкі кафедры замежных моў Баушына Ю.У., Быкава Т.А., Валынец І.В., Грынберг С.А., Красоўская Я.І., Кручанкова Т.М., а таксама студэнты першага і другога курсаў ФВМ: Біруля Ганна, Біруля Ксенія, Аляксейчанка Вікторыя, Айнабек Аягоз, Шашкова Паліна, Абрамовіч Дар’я, Копцеў Данііл, Яленская Паліна, Эль-Хадж Ральф, Мабонга Магніфікат, Ісачанка Вольга, Карпека Екацярына.
Старшы выкладчык кафедры замежных моў Быкава Т.А. распавяла пра гісторыю ўзнікнення Міжнароднага дня роднай мовы, а таксама пазнаёміла прысутных з цікавымі фактамі пра беларускую мову.
Студэнты падрыхтавалі прэзентацыі, прысвечаныя Ф. Скарыне, Я. Купале і Я. Коласу, а таксама прачыталі вершы беларускіх паэтаў.
Старшы выкладчык кафедры замежных моў Кручанкова Т.М. правяла займальную мовазнаўчую віктарыну, у якой актыўна ўдзельнічалі ўсе прысутныя.
На прыканцы мерапрыемства прагучала беларуская народная песня “Купалінка” ў выкананні замежных студэнтаў Магніфікат Мабонга і Ральфа Эль-Хаджа.