Мерапрыемства Саюзнай дзяржавы
1 сакавіка 2023 г. на пляцоўцы «Чыжоўка-Арэна» адбыўся таварыскі матч паміж мужчынскімі нацыянальнымі камандамі Беларусі і Расіі.
Група заўзятараў з ліку навучэнцаў УА ВДАВМ пад кіраўніцтвам дацэнта кафедры фізічнага выхавання і спорту Валько В.У. наведала дадзенае мерапрыемства.
Акрамя відовішчнай гульні ў гандбол, усіх заўзятараў перад матчамі чакала культурна-забаўляльная праграма, якая пачалася ў 12.00, Старт гульняў – у 13.00.
Перад гледачамі выступілі артысты прадзюсарскага цэнтра «СПАМАШ»:
- – Гранд-Студыя «Malinovka by Spamash»,
- – Ксенія Галецкая,
- – Іван Зданюк.
Таксама ў перапынках паміж таймамі выступіў тэатр гімнастыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры. Пасля заканчэння матчаў зноў праспявалі артысты «СПАМАШ».