15 сакавіка – Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь
Сёння мы адзначаем Дзень Канстытуцыі. У Год міру і стварэння гэтае свята набывае асаблівую значнасць.
У жыцці любога грамадства і дзяржавы Канстытуцыя адыгрывае адмысловую ролю. Яе прыняцце – знакавая гістарычная падзея для кожнай краіны.
Канстытуцыя ўяўляе сабой светапоглядны дакумент, які рэгулюе ўсе бакі жыццядзейнасці дзяржавы, вызначае сацыяльна-палітычныя, эканамічныя і іншыя асновы дзяржаўнасці, забяспечвае ўстойлівасць грамадства.
Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь – Асноўны Закон беларускай дзяржавы. Закон, які мае найвышэйшую юрыдычную сілу. Усе іншыя законы і правілы, якія дзейнічаюць у нашай краіне, не павінны супярэчыць Канстытуцыі.
Менавіта яна вызначае дзяржаўны і грамадскі лад Беларусі, прававы статус чалавека, яго ўзаемаадносіны з дзяржавай і грамадствам, а таксама выконвае шэраг іншых значных функцый.
Як зазначыў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка ў год 25-годдзя нашага Асноўнага закона (у 2019 годзе): «Канстытуцыя засяродзіла ў сабе багаты гістарычны вопыт і мудрасць папярэдніх пакаленняў, замацавала прававыя, палітычныя і ідэалагічныя асаблівасці дзяржавы і грамадства, дакладна вызначыла прыярытэты нацыянальнага развіцця».
На кафедры замежных моў УА ВДАВМ былі праведзены куратарскія гадзіны, інфа-урокі, гутаркі са студэнтамі 1 і 2 курсаў ФВМ і БТФ, прысвечаныя Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
Кафедра замежных моў