Пра што званяць званы Хатыні
22 сакавіка 2023 года ў Рэспубліцы Беларусь успамінаюць страшныя гады Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 гг., генацыд беларускага народа, які забраў мільёны жыццяў.
Сёння паўсюдна людзі аддаюць даніну памяці жыхарам вёскі Хатынь, якая была спалена фашыстамі 22 сакавіка 1943 года.
Успамінаючы Хатынь, беларусы думаюць пра тысячы іншых беларускіх вёсак, знішчаных нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
З дня адной з самых страшных трагедый беларускага народа – спалення вёскі Хатынь – прайшло 80 гадоў. У памяць аб гэтым дні паўсюдна прагучаў метраном, былі арганізаваны ўскладанні кветак да памятных знакаў, праведзены хвіліны маўчання і гучалі ўспаміны пра тыя страшныя гады.
У гэты памятны дзень ва УА ВДАВМ на кафедры замежных моў былі праведзены інфа-ўрок «Пра што званяць званы Хатыні» і куратарская гадзіна «Званы Хатыні».
Усім, хто жыве сёння, неабходна памятаць пра гэтыя падзеі і рабіць усё магчымае, каб яны ніколі не паўтарыліся!
Студэнты і выкладчыкі ўшанавалі памяць Хатыні хвілінай маўчання.