Дасканаласць не ведае межаў
Паглыбленне ў вытворчы працэс і магчымасць практычнага замацавання засвоеных раней матэрыялаў з’яўляецца неад’емнай умовай якаснай падрыхтоўкі ветэрынарнага спецыяліста. Менавіта для гэтага з 10 па 17 красавіка 2023 года 235 студэнтаў 4 курса ФВМ пад кіраўніцтвам выкладчыкаў кафедры ўнутраных незаразных хвароб выязджалі ў філіял кафедры – РУП «Віцебскае племпрадпрыемства». Студэнты ўдасканалілі свае практычныя навыкі тэрапеўтычнай тэхнікі, валоданне стандартамі аперацыйных працэдур пры выкананні клінічнага даследаванні жывёл і ажыццяўленні лячэбна-прафілактычных мерапрыемстваў, а таксама замацавалі і тэарэтычныя веды па дысцыпліне «Унутраныя хваробы жывёл».
Студэнты азнаёміліся з сістэмай утрымання дробнага рагатай жывёлы, арганізацыяй кармлення, паення, правялі дыспансерны абследаванне 258 авечак розных парод і узростаў, якое ўключае клінічнае даследаванне, адбор пробаў крыві і мачы для лабараторнага аналізу. Пры выяўленні захворванняў у жывёл ім аказвалася лячэбная дапамога.
Выязныя практычныя заняткі даюць добры досвед працы з жывёламі ў вытворчых умовах!
Кафедра ўнутраных хвароб