Міжнароднае супрацоўніцтва з дзяржаўным каледжам ветэрынарнай медыцыны, г. Шаньдунь, Кітайская Народная Рэспубліка
13 красавіка 2023 г. у рамках развіцця міжнароднага супрацоўніцтва з Кітайскай Народнай Рэспублікай адбылася двухбаковая сустрэча кіраўнікоў міжнародных факультэтаў Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны і Шаньдунскага дзяржаўнага каледжа ветэрынарнай медыцыны.
У прэзентацыі акадэміі і абмеркаванні перспектыў навучання кітайскіх выпускнікоў па скарочанай праграме навучання прынялі ўдзел дэкан ФМСПіДП Салаўёў А. У., дэкан ФВМ Юшкоўскі Я. А. і рэгіянальны афіцэр Сусветнай арганізацыі здароўя жывёл, спецыяліст акадэміі Марозаў Д. Д.
Па выніках сустрэчы кітайскі бок прадставіў вучэбныя планы і адукацыйныя ліцэнзіі для прапрацоўкі пытання магчымага навучання кітайскіх выпускнікоў каледжа ў нашай акадэміі, а таксама дасягнута дамоўленасць аб развіцці акадэмічнай мабільнасці студэнтаў і выкладчыкаў.
Факультэт міжнародных сувязяў, прафарыентацыі і давузаўскай падрыхтоўкі