Дзень інфармавання
18 мая ва ўсіх інтэрнатах УА «Віцебская ордэна «Знак Пашаны» дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны» прайшоў Дзень інфармавання на тэму «Гістарычная памяць аб Вялікай Айчыннай вайне як фактар фарміравання патрыятызму».
Выхавацелі нагадалі студэнтам пра тое, які ўклад унёс беларускі народ у разгром нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Задача сучаснікаў – не дапусціць забыцця гераічнага подзвігу нашага народа. Таму ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь замацаваны нормы аб тым, што «дзяржава забяспечвае захаванне гістарычнай праўды і памяці аб гераічным подзвігу беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны (артыкул 15), «захаванне гістарычнай памяці аб гераічным мінулым беларускага народа, патрыятызм з’яўляюцца абавязкам кожнага грамадзяніна Рэспублікі Беларусь».
Таксама ў нашай краіне робяцца ўсе неабходныя намаганні па ўмацаванні нацыянальнай бяспекі.
Аддзел выхаваўчай работы з моладдзю