Інфармацыйная работа па прафілактыцы асабліва небяспечных хвароб жывёл і чалавека
Для павышэння ўзроўню ведаў і абароненасці насельніцтва ад асабліва небяспечных хвароб, а таксама ў рамках забеспячэння біялагічнай бяспекі супрацоўнікі акадэміі праводзяць інфармацыйную работу па прафілактыцы асабліва небяспечных хвароб жывёл і чалавека пачынаючы са школьнай лавы. Тэмай першага ўрока стала ШАЛЕНСТВА. Вучням профільнага біялагічнага класа 1-й гімназіі імя Ж.І. Алфёрава г. Віцебска занятак правяла дацэнт кафедры эпізааталогіі і інфекцыйных хвароб Субоціна І.А.