Навукова-практычная канферэнцыя выпускнікоў
УА ВДАВМ 1973 года выпуску
З 2 па 3 чэрвеня 2023 года ва УА «Віцебская ордэна «Знак Пашаны» дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны» адбылася навукова-практычная канферэнцыя выпускнікоў факультэта ветэрынарнай медыцыны 1973 года выпуску па праблеме: «Сучасны стан і перспектывы развіцця ветэрынарыі і біятэхналогіі ў аграпрамысловым комплексе».
Па традыцыі, навукова-практычную канферэнцыю адкрыў рэктар акадэміі Гаўрычэнка Мікалай Іванавіч з дакладам аб дасягненнях і перспектывах развіцця акадэміі. Завяршаючы свой выступ, Мікалай Іванавіч выказаў шчырыя словы падзякі на адрас выпускнікоў за шматгадовую працу і вялікі ўклад у развіццё аграпрамысловага комплексу, а таксама пажаданні моцнага здароўя і доўгіх гадоў жыцця ўдзельнікам канферэнцыі.
З дакладам аб удасканаленні павышэння кваліфікацыі кіраўнікоў і спецыялістаў АПК на сцэну выйшаў прарэктар па павышэнні кваліфікацыі і перападрыхтоўцы кадраў Матузка Мікалай Сцяпанавіч, у завяршэнні свайго выступлення Мікалай Сцяпанавіч пажадаў выпускнікам дабрабыту і мірнага неба над галавой.
Аб сваіх дасягненнях і працоўным шляху ад галоўнага ветурача калгаса імя Івана Уладзіміравіча Мічурына Бабруйскага раёна да дырэктара ААТ «Усход» Магілёўскага раёна, падзяліўся выпускнік Пінчук Віктар Фёдаравіч – старшыня Магілёўскага раённага Савета Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў. У завяршэнні свайго выступу Віктар Фёдаравіч уручыў памятныя медалі «100 гадоў утварэння СССР» Гаўрычэнка Мікалаю Іванавічу, Матузка Мікалаю Сцяпанавічу і Рыжыку Якаву Леанідавічу.
Завяршыў урачыстую частку навукова-практычнай канферэнцыі арганізатар і выпускнік – Рыжык Якаў Леанідавіч, які ў сваю чаргу выказаў падзяку ад імя выпускнікоў адміністрацыі акадэміі за прадстаўленую магчымасць правядзення дадзенага мерапрыемства.
Выступленні дакладчыкаў чаргаваліся з музычнымі нумарамі студэнтаў акадэміі, што пакінула прыемнае ўражанне і добры настрой у выпускнікоў.
Факультэт павышэння кваліфікацы і перападрыхтоўкі кадраў