Прагучаў апошні званок для студэнтаў 5 курса факультэта ветэрынарнай медыцыны!
1 чэрвеня 2023 года ў Доме культуры акадэміі адбылося святочнае мерапрыемства, прысвечанае апошняму дню вучобы на 5-м курсе факультэта ветэрынарнай медыцыны – Апошні званок! Выпускнікі 96-га выпуску студэнтаў факультэта ветэрынарнай медыцыны ў хуткім часе пачнуць працу ва ўсіх абласцях нашай краіны і за яе межамі.
У святочнай, урачыста ўпрыгожанай зале студэнтамі была падрыхтавана цікавая праграма з тэатралізаваным выступленнем, танцавальнымі нумарамі і выкананнем песень.
У ролі вядучага быў студэнт курса – Мазурэнка Ілля. Студэнты і выкладчыкі ўбачылі мноства творчых нумароў «Зорак 5-га курса», якія ўжо даўно вядомыя сваім актыўным удзелам у творчым жыцці акадэміі.
Віншаванне і словы на дарогу студэнтам прагучалі ад рэктара акадэміі Мікалая Іванавіча Гаўрычэнкі, дэкана факультэта ветэрынарнай медыцыны Юшкоўскага Яўгена Аляксандравіча і намесніка дэкана Ліліі Леанідаўны Якіменка.
Студэнты выказвалі сваю ўдзячнасць і падзяку ўсім выкладчыкам і куратарам за іх вялікую працу.
Праведзенае ў сценах Дома культуры ўрачыстае мерапрыемства пакінула ў памяці ўдзельнікаў і гледачоў шмат незабыўных прыемных момантаў і станоўчых эмоцый.
Пажадаем нашым пяцікурснікам дастойна пераадолець усе фінальныя выпрабаванні, якія ім трэба прайсці ў бліжэйшы час: паспяхова здаць экзаменацыйную сесію і дзяржаўныя экзамены!