Сустрэча выпускнікоў-ветэранаў са студэнтамі
факультэта ветэрынарнай медыцыны
26 мая на факультэце ветэрынарнай медыцыны адбылася незвычайная лекцыя. Са студэнтамі 5 курса сустрэліся выпускнікі Віцебскага ветэрынарнага інстытута 1965 года. Са словамі на дарогу перад будучымі лекарамі ветэрынарнай медыцыны выступілі Разынка Пётр Міхайлавіч, які доўгі час працаваў кіраўніком адной з гаспадарак Пастаўскага раёна, з’яўляўся дэпутатам Вярхоўнага Савета і Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь; Сініцкі Віктар Іосіфавіч – больш за 15 гадоў узначальваў Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт; Гузман Фелікс Зусевіч – працяглы час кіраваў Магілёўскай абласной ветэрынарнай лабараторыяй і Дзятлаў Міхаіл Кірылавіч, які 44 гады займаўся выкладчыцкай дзейнасцю ў Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны. Студэнты факультэта з цікавасцю паслухалі цёплыя словы ветэранаў ветэрынарнай службы.