Адкрыццё музея анатоміі жывёл
Першага верасня ва ўрачыстай абстаноўцы прайшло адкрыццё музея анатоміі жывёл. Музей «пераехаў» з анатамічнага корпуса ў новае прасторнае памяшканне, размешчанае ў вучэбна-лабараторным корпусе з адваротнага боку ад галоўнага ўваходу. Павелічэнне плошчы музея практычна ў тры разы дазволіла не толькі размясціць старыя экспанаты, але і дапоўніць яе новымі. Экспазіцыя музея прадстаўлена шматлікімі шкілетамі дзікіх, хатніх і экзатычных жывёл, пудзіламі млекакормячых і птушак, а таксама органамі жывёл розных відаў.
На цырымоніі адкрыцця рэктар Акадэміі Гаўрычэнка М.І. высока ацаніў працу, праведзеную супрацоўнікамі кафедры і студэнтамі Акадэміі. Ён выказаў гатоўнасць у далейшым пашырэнні музея секцыяй, прысвечанай гісторыі ветэрынарнай медыцыны і заатэхніі.
Былы загадчык кафедры анатоміі жывёл Маціновіч А.А., найстарэйшы супрацоўнік кафедры, коратка прадставіў гісторыю стварэння музея і напаўнення яго экспанатамі ў гады яго аспірантуры, працы і загадвання кафедрай. Ён пажадаў поспеху супрацоўнікам кафедры і студэнтам у далейшай працы па вырабе анатамічных прэпаратаў.
Загадчык кафедры Лях А. Л. адзначыў заслугі работнікаў будаўнічай групы, электрыкаў, слесараў-сантэхнікаў, сталяроў у падрыхтоўцы памяшкання для прыняцця экспазіцыі музея.
Неацэнны ўклад у стварэнне музея ўнеслі студэнты Акадэміі. На іх плячах экспанаты старога музея «пераехалі» ў новае прасторнае памяшканне. Іх працай створаны і ствараюцца новыя шкілеты, пудзілы і іншыя анатамічныя прэпараты. Асаблівы ўклад у гэтую працу ўнеслі студэнты Шчарбовіч С.М. (5 курс ФВМ), Юрк У. А. (3 курс ФВМ), Грачоў І. А. (2 курс ФВМ), Канавалаў Е. П. (2 курс ФВМ), Дубовая П. Н. (2 курс ФВМ), Вішняк Г. А. (4 курс ФВМ), Сазановіч М. А. (5 курс ФВМ), Весяльскі Е.С. (выпускнік 2023 года), Іванавіч І.С. (выпускнік 2021 года).
Асаблівая падзяка нашаму вядомаму экскурсаводу, які таксама ўклаў душу і працу ў стварэнне новага аблічча музея – студэнту 5 курса ФВМ Демуху Д. А.
Да адкрыцця музея была прымеркавана выстава з прыватнай калекцыі пёраў і скурак птушак студэнткі 2 курса ФВМ Дубовай П.Н.
Вельмі прыемна, што на адкрыццё музея прыйшлі выкладчыкі і супрацоўнікі Акадэміі, студэнты. Яны высока ацанілі якасць праведзенай работы. Прыемна, што ў гэты знамянальны дзень музей наведалі госці акадэміі, сярод якіх былі прадстаўнік прэзідэнта па Віцебскай вобласці Брыло І. У., дырэктар ГЦК «Віцебск» і фестывалю «Славянскі базар» Лапіцкі Г.А.
Кафедра анатоміі жывёл дзякуе кожнаму студэнту і супрацоўніку, хто справай ці мудрым саветам дапамог ажыццявіць грандыёзны праект. Няхай наш музей стане культурным і асветніцкім цэнтрам у галіне ведаў пра жывёл у г. Віцебску для кожнага яго жыхара і госця. Хай наш музей стане яшчэ адной Віцебскай славутасцю, якая прываблівае турыстаў!