Навуковая канферэнцыя ў гонар знамянальнага свята
15 верасня 2023 г. у Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны адбылася III Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Ад згоды і адзінства – да стабільнасці і росквіту», прысвечаная Дню народнага адзінства 17 верасня.
Пленарнае пасяджэнне ўзначаліў прарэктар па навуковай рабоце акадэміі А.А. Бялко. У сваім прывітальным слове ён адзначыў вечную каштоўнасць народнай згоды і адзінства як залог прагрэсу і росквіту краіны і грамадства.
А. В. Салаўёў – кіраўнік першаснай арганізацыі РГА «Белая Русь» УА ВДАВМ – распавёў прысутным аб тых магчымасцях, якія адкрываюцца перад чалавекам, калі ён паслядоўна і мэтанакіравана ідзе да сваёй мэты. Пры гэтым ён падкрэсліў, што кожны чалавек, грамадзянін сваёй краіны, не можа не ўзгадняць свае асабістыя мэты з мэтамі грамадства, усёй краіны. Н. К. Юргевіч – дацэнт кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін і аграбізнесу – вітаючы тых, хто сабраўся, звярнула іх увагу на магчымасці пазнання сацыяльнага свету, якія адкрываюцца перад студэнтам, навучэнцам у працэсе ўдзелу ў навукова-даследчай працы. С.Ю. Дзявятых – загадчык кафедры сацыяльна- гуманітарных дысцыплін і аграбізнесу – распавёў аб адукацыйных магчымасцях кафедры, якую ён узначальвае.
У заключэнне пленарнага пасяджэння прарэктар па навуковай рабоце УА ВГАВМ А.А. БЯлко ўручыў дыпломы канферэнцыі найбольш вызначыўшымся ўдзельнікам.
Даведачна. Секцыйнае пасяджэнне канферэнцыі прайшло на кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін і аграбізнесу. Былі прадстаўлены даклады, якія закранаюць розныя пытанні гісторыі, культуры, эканомікі Рэспублікі Беларусь.
Загадчык кафедры сацыяльна-гуманітарных
дысцыплін і аграбізнесу
С.Ю. Дзявятых