21 верасня 2023 года прайшоў «Адзіны дзень бяспекі»
У навучальных карпусах і інтэрнатах УА ВДАВМ праведзены практычныя заняткі па тэме: «Эвакуацыя работнікаў і студэнтаў пры ўзнікненні пажару».
У ходзе заняткаў праводзілася практычная адпрацоўка пераводу сістэмы ахоўна-пажарнай сігналізацыі для абвесткі з аўтаматычнага ў ручны рэжым кіравання. Своечасовы выклік службы МНС Рэспублікі Беларусь. Апавяшчэнне аб узнікненні пажару сродкамі гукавой сувязі. Праверка па спісах прысутных. Наяўнасць і прыдатнасць да выкарыстання першасных сродкаў пажаратушэння.
Пажарныя дружыны УА ВДАВМ арганізавалі эвакуацыю работнікаў, студэнтаў і пражываючых у інтэрнатах па паверхах, тушэнне ўмоўнага ачага ўзгарання першаснымі сродкамі пажаратушэння, сустракалі прыбываючыя да вучэбных карпусоў і інтэрнатаў баявыя разлікі МНС Рэспублікі Беларусь.
У кожным з інтэрнатаў акадэміі з удзельнікамі эвакуацыі праведзены навучальныя гутаркі аб атрыманні сігнала (папярэджання) аб эвакуацыі, парадку эвакуацыі з будынка, па забеспячэнні электрабяспекі, аб мерах засцярогі пры карыстанні бытавымі электрапрыборамі, у тым ліку пры падрыхтоўцы ежы, аб правілах знаходжання паблізу электраустановак, аб дзеяннях у экстрэмальных сітуацыях пры пажары, правілах карыстання вогнетушыцелем.
У рамках акцыі камісіяй па надзвычайных сітуацыях і ахове працы акадэміі арганізавана сустрэча з галоўным спецыялістам сектара нагляду і прафілактыкі Віцебскага гарадскога аддзела па надзвычайных сітуацыях установы «Віцебскае абласное ўпраўленне МНС Рэспублікі Беларусь» маёрам унутранай службы Працукевічам Р.М., які правёў прафілактычную гутарку з работнікамі і студэнтамі ў сферы пажарнай бяспекі, давёў аператыўную абстаноўку за мінулы перыяд часу 2023 года з пажарамі ў г. Віцебску.
У ходзе сустрэчы на канкрэтных жыццёвых прыкладах былі разгледжаны пытанні правілаў бяспечных паводзін у жылых і грамадскіх памяшканнях, правільнага выкарыстання бытавых і вытворчых электрычных прыбораў і абсталявання, выканання правілаў пажарнай бяспекі пры эксплуатацыі газавых і электрычных пліт. Абмеркавалі, як правільна дзейнічаць пры з’яўленні ўзгарання, як арганізаваць эвакуацыю людзей з будынку, а таксама распавялі аб мабільным дадатку ад МНС «Дапамога побач».
Была ўдзелена ўвага прымяненню і эксплуатацыі аўтаматызаваных сродкаў папярэджання пажараў аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка.
Акрамя тэарэтычнай гутаркі была праведзена вучэбная эвакуацыя пражываючых у інтэрнаце №7 УА ВДАВМ па сігналу «Увага ўсім!», з адпрацоўкай алгарытму дзеянняў у выпадку пажару і атрымання сігналу (папярэджання) аб эвакуацыі. Даведзена інфармацыя аб парадку эвакуацыі з будынку і прадэманстраваны наглядны практычны прыклад выкарыстання вогнетушыцеляў пры ўзнікненні ачага ўзгарання: сарваць пломбу; выдраць чэку; накіраваць ствол-распыляльнік на ачаг пажару; націснуць на рычаг. Дзеянні работнікаў і пражываючых былі дакладными і зладжанымі.
Начальнік службы бяспекі
і аховы грамадскага парадку
акадэміі Сямёнаў С.М.