Урачыстыя мерапрыемствы ў Палацы Рэспублікі
Супрацоўнікі акадэміі ветэрынарнай медыцыны 28 верасня прынялі ўдзел у святочных мерапрыемствах, прысвечаных Дню настаўніка ў Палацы Рэспублікі.
Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь Раман Галоўчанка зачытаў прывітанне Кіраўніка дзяржавы да педагагічных работнікаў, а таксама ад сябе асабіста і ад імя ўрада Беларусі павіншаваў усіх прадстаўнікоў высакароднай прафесіі з надыходзячым святам.
На святочным вечары ўшаноўвалі лепшых настаўнікаў краіны і ўручалі педагогам высокія ўзнагароды.