Навука – заўсёды пошук новага.
Дасягненні маладых тэрапеўтаў Узбекістана і Беларусі
Прыемна адшукаць штосьці новае, тое, што да цябе было невядома. Прыемна накіраваць тое, што адшукаў на карысць людзям. А таксама прыемна, калі тое, што вынайдзена і паспяхова ўкаранёна, атрымлівае заслужаную ўзнагароду. І такая ўзнагарода знайшла маладых навукоўцаў – актыўных працаўнікоў студэнцкага навуковага таварыства кафедры ўнутраных незаразных хвароб жывёл, якія вялі доследы адразу ў дзвюх краінах – Узбекістане і Беларусі.
На кафедры тэрапіі студэнцкая навука мае глыбокія карані. Вынік плённай працы студэнтаў, працаваўшых і працуючых пад навуковым кіраўніцтвам прафесарска-выкладчыцкага калектыву кафедры за 90 гадоў яе існавання, – шматлікія навуковыя артыкулы, вынаходніцтвы, рэкамендацыі для вытворчасці, якія ў далейшым сталі крыніцай для дыпломных работ, кандыдацкіх ды доктарскіх дысертацый. Традыцыі руплівых даследванняў, накіраваных на пошук навуковых ісцін, закладзеныя шмат гадоў таму, маюць працяг і сёння.
Гэта пацвярджаецца паспяховай працай сямі студэнцкіх навуковых калектываў кафедры, ахопліваючай самыя разнастайныя сферы дзейнасці ветэрынарнай тэрапіі (і не толькі) – “Тэравіта”, “Маладыя тэрапеўты”, “Вецік”, “Пошук”, “Беладонна”, “Айбаліт”, “Ідзем наперад”. У апошнім калектыве да нядаўняга часу працавалі два магістранты – Мацеша Ганна і Джалолаў Аслідзін (першая – вочна, а другі – завочна (што не зрабіла атрыманыя ім вынікі нязначнымі)).
Ганна Мацеша вывучала пытанні дыягностыкі і прафілактыкі паталогій печані ў свінаматак, а Аслідзін Джалолаў – праблему кетозу ў авечак ва Узбекістане. Атрыманыя вынікі дазволілі павысіць эканамічныя паказчыкі свінагадоўчага комплексу і авечкагадоўчых гаспадарак і сталі асновай магістарскіх дысертацый, якія былі годна і паспяхова абаронены. На аснове гэтых дысертацый Ганна і Аслідзін, пад кіраўніцтвам дацэнта Пятроўскага Сяргея Уладзіміравіча і асістэнта Васькіна Валерыя Мікалаевіча, падрыхтавалі сваеасаблівыя справаздачы аб атрыманых тэарэтычных і практычных рэзультатах даследванняў, якія былі накіраваны на ХХІХ Рэспубліканскі конкурс навуковых работ студэнтаў. Пасля ацэнкі іх рэцэнзентамі і абмеркавання кампетэнтнай камісіяй секцыі “Агранамічныя, заатэхнічныя і ветэрынарныя навукі, эканоміка АПК” быў вынесены справядлівы вердыкт – першая катэгорыя. Гэтае высокае дасягненне было пацверджана Дыпломам конурса, падпісаным Міністрам адукацыі Рэспублікі Беларусь. А аўтары навуковых работ, якія зараз працуюць у Ільі і ў Самаркандзе, працягваюць свае доследы. І, безумоўна, яшчэ не адзін раз парадуюць і кафедру, і акадэмію, і свае цяперашнія месцы працы новымі навуковымі дасягненнямі. Бо навука – заўсёды пошук новага.
Гэты пошук на кафедры працягваюць зараз новыя студэнты і магістранты. Пажадаем ім усялякіх поспехаў!!!
Дацэнт кафедры ўнутраных незаразных хвароб жывёл
Сяргей Пятроўскі
09.10.2023