4 кастрычніка – Сусветны дзень абароны жывёл
«Звяры складаюць бязмоўную і пазбаўленую права голасу большасць, выжыць якая можа толькі з нашай дапамогай. Я зрабіў тое, што змог, адзіным даступным мне спосабам. Мне хацелася б спадзявацца на вашу падтрымку».
Джэральд Дарэл
Джэральд Дарэл, найвядомы ў свеце заолаг, пісьменнік-натураліст, абаронца прыроды і заснавальнік Джэрсійскага заапарка, вядомага сваёй працай па выратаванні рэдкіх і знікаючых відаў жывёл.
Дарэл любіў жывёл не за карысць, што яны прыносяць, а проста таму, што яны непаўторныя стварэнні прыроды, і вучыў гэтаму людзей праз свае кнігі і фільмы.
Гэтаму незвычайнаму чалавеку была прысвечана гутарка ў бібліятэцы. У мерапрыемстве прынялі ўдзел студэнты 2 курса спецыяльнасці «Ветэрынарная фармацыя» (куратар І.Ю. Постраш, дацэнт кафедры хіміі).
Да Дня абароны жывёл у чытальнай зале прадстаўлена кніжная выстава «Прыгажосць, якая знікае».