Пашыраем міжнародныя сувязі
5 кастрычніка 2023 г. адбыўся візіт прадстаўнікоў адміністрацыі групы кампаній ВІК (г. Масква, Расійская Федэрацыя) у ветэрынарную акадэмію. Наш ВНУ наведалі намеснік генеральнага дырэктара ГК ВІК па ветэрынарыі Дарафеева Святлана Глебаўна і вядучы ветурач-кансультант па птушкагадоўлі Палуначкіна Таццяна Уладзіміраўна.
Група кампаній ВІК – лідэр рынку ветэрынарнай фармацэўтыкі ў Расіі і найбуйнейшы вытворца ветэрынарных прэпаратаў у СНД. У 2021 годзе група кампаній ВІК заняла 21-е месца сярод вытворцаў ветэрынарнай фармацэўтыкі ў свеце, а таксама 16-е месца сярод усіх фармацэўтычных кампаній Усходняй Еўропы.
Загадчык кафедры паталагічнай анатоміі і гісталогіі Громаў Ігар Мікалаевіч правёў паказальнае ўскрыццё трупаў куранят, рамонтнага маладняку і курэй-нясушек бацькоўскіх формаў бройлераў. Праводзілася відэаздымка для стварэння навучальных фільмаў, якія ў будучыні будуць выкарыстаны ў навучальным працэсе УА ВдАВМ, а таксама праграмах павышэння кваліфікацыі ветэрынарных спецыялістаў птушкафабрык Рэспублікі Беларусь, Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Казахстан.
Былі арганізаваны экскурсіі для ганаровых гасцей у Народны Музей УА ВДАВМ, Музей анатоміі жывёл УА ВДАВМ.
Адбыліся дзелавыя сустрэчы з прарэктарам факультэта павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Матузка Мікалаем Сцяпанавічам, прарэктарам па навуковай рабоце Бялко Аляксандрам Аляксандравічам.
Дасягнуты прынцыповыя дамоўленасці аб умацаванні і пашырэнні навуковых, навучальных і дзелавых сувязяў паміж УА ВДАВМ і ГК ВІК.