Акцыя «Ёлка жаданняў»
15 студзеня 2024 года акцыя «Ёлка жаданняў» завяршылася перадачай падарункаў выхаванцам чатырох карэкцыйна-развіваючых і рэабілітацыйных дзіцячых садкоў Віцебска.
Яны сталі галоўнымі бенефіцыярамі кампаніі разам з выхаванцамі абласнога спецыялізаванага дома дзіцяці і Багушэўскага дома-інтэрната для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.
Актывісты валанцёрскага цэнтра «Фенікс» акадэміі сумесна з БАКК удзельнічалі ў дадзенай акцыі і паднеслі падарункі іншым дзецям, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, пастараліся надаць увагу кожнаму з іх.
Таксама для дзяцей была падрыхтавана канцэртная праграма і шмат інтэрактыву.
Дзеці атрымалі добры настрой на ўвесь дзень.