Адборачны адукацыйны этап праектаў УВА Віцебскай вобласці рэспубліканскага конкурсу «100 ідэй для Беларусі» сярод пераможцаў міжуніверсітэцкага тура
18 студзеня 2024 г. ва УА «Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт імя Еўфрасінні Полацкай» на чале з начальнікам Галоўнага ўпраўлення выхаваўчай работы і маладзёжнай палітыкі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Доўнарам В. П. прайшоў адборачны адукацыйны этап праектаў УВА Віцебскай вобласці рэспубліканскага конкурсу «100 ідэй для Беларусі» сярод пераможцаў міжуніверсітэцкага тура.
Удзел у абароне праектаў на пляцоўцы ўніверсітэта прынялі прадстаўнікі 5 вышэйшых навучальных устаноў Віцебскай вобласці.
Ва ўступным слове рэктар УА «Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт імя Еўфрасінні Полацкай» Юрый Раманоўскі адзначыў: «Многія з тых напрацовак, якія сёння тут прадстаўлены, могуць стаць асновай для стварэння новых інавацыйных рашэнняў на карысць развіцця Віцебскага рэгіёна і, вядома, на карысць усёй Рэспублікі Беларусь».
Начальнік Галоўнага ўпраўлення выхаваўчай работы і маладзёжнай палітыкі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Віктар Доўнар адзначыў: «У сценах дадзенай аўдыторыі ўжо знаходзяцца будучыя Кулібіны, Мендзялеевы, нобелеўскія лаўрэаты, якія зробяць адкрыцці не толькі для нашай краіны, але і для ўсяго свету».
Студэнты ВДАВМ 4 курса ФВМ Шкрэдаў І. А., Шапілевіч А.А. і выкладчык-стажор Мароз Д. М. прадставілі 2 праекты. Усе праекты былі высока ацэнены і прайшлі на наступны этап конкурсу.
Віншуем удзельнікаў з выхадам на новы ўзровень!