Сустрэча з кіраўніком адміністрацыі Кастрычніцкага раёна
г. Віцебска Панфілавым Ю.А.
6 лютага 2024 года ў Віцебскай акадэміі ветэрынарнай медыцыны адбылася сустрэча рэктарата, прафесарска-выкладчыцкага складу з Панфілавым Юрыем Анатольевічам, кіраўніком адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г. Віцебска, які з’яўляецца кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання.
У рамках сустрэчы Панфілаў Ю.А. распавёў прысутным сваю аўтабіяграфію, агучыў перадвыбарчую праграму і ў завяршэнні адзначыў: «Ззахаванне добрых традыцый, закладзеных продкамі, выхаванне годнага пакалення – вось наша галоўная агульная задача! Толькі разам можам ствараць і прымнажаць усё лепшае, чым мы можам ганарыцца!».