21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.
У залах бібліятэкі падрыхтаваны кніжныя выставы “Ад літары да слова, ад слова да мовы”, “Наша спадчына – Роднае слова!”
Прыходзьце да нас! Адчыняйце таямніцы роднага слова, а зараз дапамажыце невучу Васілю вырашыць крыжаванку.
Па гарызанталі:
1. Збор слоў ў алфавітным парадку з тлумачэннямі
4. З’явы культурнага жыцця, побыту, укладу, якія ўнаследаваны ад мінулых эпох
5. Паліграфічнае прадпрыемства, якое вырабляе кнігі, часопісы, газеты і інш.
6. Тэкст, перакладзены з адной мовы на іншыя
8. Сістэма знакаў, сродак чалавечых зносін, мыслення
9. Аснова слова, якая нясе яго лексічнае значэнне
10. Матэрыял для друкавання, які вырабляецца з раслінных валокнаў
12. Твор друку (даўней рукапісны) ў выглядзе пераплеценых лістоў з тэкстам
13. Часціна мовы, якая абазначае дзеянне
Па вертыкалі:
1. Хуткая гаворка
2. Здольнасць чытаць і пісаць
3. Ўсходнеславянскі і беларускі першадрукар
6. Арфаграфія, сістэма правілаў напісання слоў
7. Славесны абмен звесткамі, меркаваннямі
11. Старэйшае пакаленне ў адносінах да малодшага
12. Гандляр, які ўразнос прадаваў галантарэйныя тавары, кнігі
14. Пісьмовы знак у азбуцы, які адпавядае гуку мовы
ключ
1. слоўнік
4. спадчына
5. друкарня
6. пераклад
8. мова
9. корань
10. папера
12. кніга
13. дзеяслоў
1. скарагаворка
2. пісьменнасць
3. Скарына
6. правапіс
7. гутарка
11. продкі
12. карабейнік
14. літара
Библиотека
22.02.2024