Дзень роднай мовы
21 лютага 2024 года ў канферэнц-зале прайшла выхаваўчая гадзіна «Беларусь – гэта мы!», прысвечаная Дню роднай мовы
Арганізатар – аддзел выхаваўчай работы з моладдзю акадэміі.
У рамках правядзення мерапрыемства наша моладзь:
- праслухала хвілінку карыснай інфармацыі «Унікальнасць – наша ўсё!»
- прайшла тэставанне «А вы зможаце гэта перакласці?»
- пазнала факты пра беларускую мову
- прыняла ўдзел у чэленджы «Беларус, пакажы свой сцяг!»
Лепшым, хто прайшоў тэставанне, стаў Іван Міхедаў, студэнт 2 курса ФВМ. Ён атрымаў падарунак з рук рэктара акадэміі Мікалая Іванавіча Гаўрычэнка.
На працягу ўсёй выхаваўчай гадзіны для ўдзельнікаў гучалі вершы беларускіх паэтаў.
Любіце і шануйце сваю родную мову, бо яна з’яўляецца мастком, што злучае нас з нашымі вытокамі, з нашай гісторыяй. Давайце засцерагаць яе, карыстацца слушна, таму што менавіта яна адлюстроўвае нашы традыцыі і культуру.
22.02.2024