Студэнты акадэміі – лаўрэаты маладзёжнай прэміі «Час маладых»
11 красавіка 2024 года на фестывалі «Студэнцкая вясна» актыўным юнакам і дзяўчатам у розных галінах прысвоілі гарадскую маладзёжную прэмію «Час маладых», сярод іх прадстаўнікі ветэрынарнай акадэміі: Кузюр Анастасія Юр’еўна, студэнтка 3 курса 1 групы БТФ ССПВО, Марозаў Цімафей Ігаравіч, студэнт 1 курса 13 групы ФВМ.
Пасведчанне студэнтам уручыў намеснік старшыні Віцебскага гарвыканкама Віктар Глушын.