У бібліятэцы акадэміі з’явілася магчымасць дакрануцца да гісторыі беларускага народа, яго культуры і традыцый праз прадметы матэрыяльнай культуры.
Дзякуючы чытачам, у бібліятэцы створаны этна-куток “Мой родны кут”. У сваіх вясковых хатах, якія і цяпер не пустуюць – дыміцца самавар, топіцца печ, – супрацоўнікі акадэміі знайшлі цікавыя прадметы старадаўняга побыту беларусаў: калаўрот, даматканыя пакрывалы, вугальныя прасы, гаршкі, маслабойку, бразготкі, гэблі, граблі, жорны і інш., і прынеслі іх у бібліятэку. Пражыўшы доўгае жыццё з чалавекам, рэчы памятаюць цеплыню чалавечых рук, у кожнай з іх жыве гісторыя.
Кожны прадмет раскажа пра жыццё беларусаў. Іх побыт адрозніваўся прастатой, практычнасцю рэчаў.
Даўней былі развіты ткацкае, кавальскае, ганчарнае рамёствы, разьба па дрэве. І ў гэтым можна ўпэўніцца, наведаўшы этна-куток бібліятэкі.
Паважаныя чытачы, этна-куток папаўняецца прадметамі і толькі пачынае набываць свой непаўторны твар. Калі ў Вас знойдуцца прадметы побыту, культуры, увогуле нешта, што тычыцца нашай гісторыі, прыносьце ў этна-куток.
Куток даўніны заўсёды адчынены для наведвальнікаў.
Библиотека