Сустрэча з галоўным спецыялістам аддзела аховы здароўя жывёл Камітэта ветэрынарыі і развіцця жывёлагадоўлі Рэспублікі Узбекістан
22 лістапада ў акадэміі прайшла сустрэча ўзбекскіх студэнтаў і магістрантаў акадэміі з Эргашавым Ш.У., галоўным спецыялістам аддзела аховы здароўя жывёл Камітэта ветэрынарыі і развіцця жывёлагадоўлі Рэспублікі Узбекістан. На сустрэчы прысутнічалі прарэктар па ідэалагічнай і выхаваўчай працы Фядотаў Дзмітрый Мікалаевіч, начальнік аддзела міжнароднага супрацоўніцтва, прафарыентацыйнай працы і даўніверсітэцкай падрыхтоўкі Бабахіна Надзея Уладзіміраўна і спецыяліст па міжнародным супрацоўніцтве Канопская Вера Андрэеўна. Разам абмеркавалі вучобу ў акадэміі, планы на будучыню, пытанні па далейшым супрацоўніцтве паміж нашымі краінамі.