Святочны канцэрт да Дня роднай мовы «Мова – душа народа»
21 лютага ў Доме культуры акадэміі прайшоў святочны канцэрт, прысвечаны Дню роднай мовы.
З вітальным словам да ўдзельнікаў і гасцей канцэрта звярнуўся прарэктар па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце Дзмітрый Мікалаевіч Фядотаў.
Творчыя калектывы акадэміі пад кіраўніцтвам супрацоўнікаў аддзела культурна-дасугавай работы прэзентавалі прысутным музычна-харэаграфічнае прадстаўленне, якое паказвае прыгажосць і непаўторнасць беларускай культуры.
аддзел культурна-дасугавай работы
21.02.2025