Пасяджэнне Савета маладых навукоўцаў
пры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь
24 лістапада на базе УА «Віцебская ордэна «Знак Пашаны» дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны» прайшло выязное пасяджэнне Савета маладых навукоўцаў пры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь.
У рамках пасяджэння маладыя навукоўцы пазнаёміліся з навуковымі падраздзяленнямі УА «Віцебская ордэна «Знак Пашаны» дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны» і УА «Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава».
З уступным словам перад маладымі навукоўцамі выступіў міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь Андрэй Іванец, які адзначыў важнасць работы Савета, пазначыў асноўныя напрамкі дзейнасці і перспектывы далейшай працы. Старшыня Савета маладых вучоных пры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь Кісялевіч А.І. прадставіла справаздачу аб рабоце Савета маладых вучоных пры Міністэрстве адукацыі за студзень-кастрычнік 2023 г., План асноўных мерапрыемстваў з удзелам членаў СМН на 2024 г. Таксама праводзілася падвядзенне вынікаў работы рэгіянальных саветаў маладых вучоных і г. Мінска.