Умацоўваем міжнародныя сувязі
18 красавіка 2024 года прайшлі адразу дзве міжнародныя навукова-практычныя канферэнцыі – у г. Благавешчанску і г. Барнауле.
Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Аграпрамысловы комплекс: праблемы і перспектывы развіцця» прайшла на базе ФДБАУ ВА «Далёкаўсходні дзяржаўны аграрны універсітэт» (г. Благавешчанск) пры садзейнічанні Міністэрства сельскай гаспадаркі Расійскай Федэрацыі.
Канферэнцыя праводзілася ў гібрыдным фармаце (online, offline) з выкарыстаннем сэрвісу «VooV Meeting». У працы форуму прынялі ўдзел навукоўцы Кітайскай Народнай Рэспублікі, Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь.
Розніца ў гадзінных паясах не стала перешкодай для паспяховага правядзення канферэнцыі, праца якой пачалася ў 7:00 па маскоўскім часе.
Канферэнцыю адкрылі рэктар ФДБАУ ВА «Далёкаўсходні ДАУ» Ціханчук Павел Віктаравіч, першы намеснік міністра сельскай гаспадаркі Амурскай вобласці Адаменка Сяргей Уладзіміравіч.
На пленарным пасяджэнні выступіў загадчык кафедры паталагічнай анатоміі і гісталогіі Громаў Ігар Мікалаевіч з дакладам на тэму «Роля гісталагічнага даследавання ў дыягностыцы вірусных рэспіраторных і кішачных хвароб птушак». Выступленне атрымала станоўчую ацэнку сярод арганізатараў і ўдзельнікаў канферэнцыі.
III Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Сучасныя аспекты вытворчасці і перапрацоўкі сельскагаспадарчай прадукцыі» адбылася ў ФДБАУ ВА «Алтайскі дзяржаўны аграрны універсітэт» (г.Барнаул). Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Міністэрства сельскай гаспадаркі Алтайскага краю Расійскай Федэрацыі і Алтайскі ДАУ.
У працы канферэнцыі прынялі ўдзел 60 дакладчыкаў з Расіі, Рэспублікі Беларусь, Казахстана, Туркменістана, Кыргызстана, якія прадстаўляюць 40 арганізацый і ўстаноў.
Мерапрыемства праходзіла ў прамым эфіры з вяшчаннем і запісам з выкарыстаннем сэрвісу «Контур. Толк».
Сярод дакладчыкаў былі адзначаны:
загадчык кафедры паталагічнай анатоміі і гісталогіі Громаў Ігар Мікалаевіч. Тэма яго дакладу: «Роля патамарфалагічнага даследавання ў дыягностыцы найбольш распаўсюджаных вірусных кішачных хвароб прадуктыўных птушак і забеспячэнні харчовай бяспекі краіны».
Сенченкова Ангеліна Сяргееўна, магістрант кафедры патанатаміі і гісталогіі. Яна выступіла з дакладам на тэму «Уплыў бялковага канцэнтрату «Вірамілк» на захаванасць куранят і марфалогію ўнутраных органаў».
Выступленні выклікалі жывую цікавасць у аўдыторыі, дакладчыкі ў рэжыме online адказалі на ўсе пытанні ўдзельнікаў канферэнцыі.