Інфармацыйна-асветніцкі праект “Моладзь для Беларусі!”
26 лістапада 2024 года ў рамках інфармацыйна-асветніцкага праекта “Моладзь для Беларусі!” адбылася сустрэча дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, намесніка старшыні Пастаяннай камісіі па аграрнай палітыцы Андрэя Іванавіча Балыша са студэнтамі біятэхналагічнага факультэта і факультэта ветэрынарнай медыцыны на тэму “Інстытут прэзідэнцтва: ад дасягненняў мінулага да поспехаў будучыні”. У ходзе гэтага мерапрыемства Андрэй Іванавіч Балыш звярнуў асаблівую ўвагу студэнтаў на важнасць электаральнай кампаніі і адказнасці моладзі за будучыню сваёй краіны, расказаў аб рабоце Парламента, профільнай Пастаяннай камісіі, якую прадстаўляе, і аб выніках, дасягнутых краінай за мінулыя дзесяцігоддзі. Студэнты атрымалі адказы на ўсе пытанні.