Правядзенне прафарыентацыйнай працы кафедрай эпiзааталогii i iнфекцыйных захворванняỳ
1-3 красавіка 2025 года Бераставiцкi раён Гродзенскай вобласцi наведаỳ кандыдат ветэрынарных навук, дацэнт кафедры эпiзааталогii i iнфекцыйных захворванняỳ установы адукацыі «Вiцебская дзяржаỳная акадэмiя ветэрынарнай медыцыны» Вiктар Лазоỳскi, якi пабываỳ ỳ навучальных установах Бераставiччыны.
Сустрэчы з будучымi выпускнiкамi прайшлi ỳ Вялiкабераставiцкай, Вялiкаэйсмантаỳскай, Малабераставiцкай, Алекшыцкай сярэднiх школах, сярэдняй школе аграгарадка Пагранiчны i Вялiкабераставiцкiм прафесійным ліцэi.
На сустрэчах былi паказаны вiдэаролiкi пра адну са старэйшых вышэйшых навучальных устаноỳ нашай краiны, якая ỳ аграрнай адукацыi мае высокi статус. Дацэнт Вiктар Лазоỳскi азнаёміў з інфармацыйнымі матэрыяламі аб парадку паступлення і атрымання адукацыі ва ўмовах акадэміі.
Цяпер, магчыма, на Бераставiччыне ведаюць, што наша ỳстанова адукацыi зараз рыхтуе высакакласных спецыялiстаỳ, што ỳ Вiцебскай дзяржаỳнай акадэмii ветэрынарнай медыцыны магутны iнтэлектуальны патэнцыял, дзе працуюць дактары i кандыдаты навук.
Акадэмiя запрашае! Хто любiць жывёлу i адчувае прызванне да ветэрынарыi, рабiце свой выбар!
07.04.2025