Iнтэлектуальная прафарыентацыя
У апошнi час наша акадэмiя стала сваеасаблiвым «iнтэлектуальным астраўком» на карце Вiцебска. Кожны год праходзiць iнтэлектуальны фестываль на «Студэнцкай аграрнай вясне», у сакавiку 2017 года на базе нашай ВНУ адбыўся Мiжнародны турнiр «Студэнцкi кубак княгiнi Вольгi», а 21 кастрычнiка 2017 года – гарадскi «Iнтэлектуальны марафон па гульнi «Што?Дзе?Калi?» для школьнiкаў i навучэнцаў сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў.
Арганiзатарамi апошняга турнiра разам з установай адукацыi «Вiцебскi дзяржаўны палiтэхнiчны прафесiйны лiцэй» (УА «ВДППЛ»), выступiлi аграрны каледж i аддзел выхаваўчай работы акадэмii.
Турнiр быў прысвечаны «Году навукi» i адной са сваiх мэтаў меў прафесiйную арыентацыю моладзi i прыцягненне ўвагi будучых абiтурыентаў, вучняў старэйшых класаў, да вучобы ў нашай навучальнай установе.
Пра тое, што «акадэмiя – тэрыторыя поспеху» падчас адкрыцця турнiру пераканаўча распавяла Бабахiна Надзея Уладзiмiраўна. Пасля гэтага ўдзельнiкi турнiру вельмi зацiкавiлiся шматлiкiмi матэрыяламi, у якiх паведамлялася пра ўмовы паступлення ў акадэмiю ветэрынарнай медыцыны i навучання ў ёй.
Сам турнiр праходзiў у цiкавай барацьбе. Больш за 120 удзельнiкаў думалi пра тое, што значыць выцягнуты язык у Непале, шукалi адказы на пытаннi пра самы надзейны i ёмiсты назапашвальнік iнфармацыi (гэта ДНК!!!) i шэраг iншых.
Пераможцамi турнiру сталi вучнi сярэдняй школы № 6 (першае месца), сярэдняй школы № 45 (другое месца), УА «ВДППЛ» (трэцяе месца). Некалькiх балаў рэйтынгу не хапiла да трэцяга месца навучэнцам аграрнага каледжу УА ВДАВМ. Але, як паабяцаў вядучы турнiру, намеснiк дырэктара УА «ВДППЛ» па выхаваўчай рабоце Андрэй Каржэўскi, некалькi месяцаў упартых трэнiровак – i наш каледж будзе сярод пераможцаў. Магчыма, ужо на «Студэнцкай аграрнай вясне – 2018».
Прарэктар па выхаваўчай рабоце Вiталь Вялiканаў, дацэнт Сяргей Пятроўскi