Мы спартыўныя рабяты!
У здаровым целе _здаровы дух. Фізічная актыўнасць – гэта аснова добрага самаадчування і настрою студэнтаў, а значыць высокай працаздольнасці і эфектыўнасці вучэбнай дзейнасці. Правядзенне спартыўных спаборніцтваў – гэта выдатная магчымасць з’яднаць каманду, усталяваць кантакты і паразуменне, праявіць ініцыятыву і творчасць, а таксама проста добра правесці час.
8 верасня ў Акадэміі прайшло Рэспубліканскае комплекснае спартыўна-масавае мерапрыемства «Тыдзень спорту і здароўя сярод навучэнцаў Акадэміі», у якім узялі ўдзел нашы першакурснікі. У настольным тэнісе ўдзельнічалі студэнты 14 групы 1 курса ФВМ Чартовіч Ганна і Палока Максім разам са сваім куратарам Калішук І. Я., старшым выкладчыкам кафедры замежных моў.
Дадзеныя мерапрыемствы таксама спрыяюць ўключэнню студэнтаў у сістэматычныя заняткі фізічнай культурай і спортам, папулярызацыі алімпійскіх відаў спорту.